Запрашаем далучыцца ў гэту суботу, 19 верасня, да інтэлектуальнай канферэнцыі для моладзі #TEDxYouth@Minsk.
Гэтым разам яна пройдзе ў анлайн-фармаце на відэасэрвісе VOKA – у вольным доступе для ўсіх ахвотных. Свае ідэі і праекты ў сферы тэхналогій, экалогіі, інклюзіі і культуры прадставяць 10 старшакласнікаў і першакурснікаў з усёй краіны. Удзельнікі выйдуць у знакаміты чырвоны круг з 10-хвіліннай прамовай на роднай мове, якую рыхтуюць разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TEDxMinsk.
Канферэнцыя TEDxYouth@Minsk з’яўляецца часткай сусветнага руху TEDx у нашай краіне і адбудзецца ў Беларусі ўжо ў другі раз пры падтрымцы праекта «Першыя», які праводзіцца кампаніяй А1.