🚕 Uber звальняе 200 рэкруцёраў
Гэта 35% рэкрутынгавай каманды. Кампанія не плануе нарошчваць штат сёлета і імкнецца знізіць выдаткі, піша Reuters.
Усяго ад пачатку пандэміі Uber скараціў штат на 17%. У маі кіраўніцтва паабяцала, што па выніках года кампанія выйдзе на прыбытак.