Што пачытаць у блогах на dev.by па-беларуску? Вось наш топ ❤️
🔺Гісторыя стварэння праекту „Першы гікаўскі”
Аўтар першага беларускамоўнага падкасту пра гік-культуру распавядае, як яны робяць праект мары на чыстым энтузіазме і (амаль) не з’ехалі з глузду.
Чытаць.
🔺 Інтэрв’ю з аўтаркай курсу па Java на беларускай мове
Айцішніца Вікторыя Вашчыленка раней працавала ў EPAM, а цяпер гадуе блізнят у Швейцарыі, куды яна з мужам пераехала тры гады таму. Не так даўно яна запусціла канал на YouTube «Добры курс» пра праграмаванне на беларускай мове.
Чытаць.
🔺Як увайсці ў польскае айці пасля курсаў QA
Сафія жыве ў Варшаве з 2018 году. Некалькі гадоў дзяўчына працавала ў вялікай карпарацыі, але потым вырашыла — трэба нешта мяняць. Запісалася на курсы QA, і праз паўгода ўжо мела доўгачаканы офер.
Чытаць.
💌 Мы актыўна шукаем новых аўтараў для блогаў на dev.by! Калі вы даўно пішаце ў стол, але хочаце падзяліцца сваімі думкамі з шырокай аўдыторыяй — пішыце на [email protected].