Обложка канала

dev.by: главные ИТ-новости Беларуси

19232 @devby

dev.by — медиа об ИТ-индустрии в Беларуси и мире. В канале только главные события дня, недели и полезные ссылки.

dev.by: главные ИТ-новости Беларуси

3 года назад
Открыть в
Google звальняе 12 тысяч чалавек Гендырэктар Google і Alphabet Сундар Пічаі абвясціў пра планы скараціць каля 12 тысяч супрацоўнікаў. Гэта больш за 6% глабальнага штату Alphabet. Пічаі прыняў на сябе адказнасць за рашэнні, якія да гэтага прывялі. «За апошнія два гады мы перажывалі перыяды рэзкага росту. Каб паспяваць за гэтым ростам і спрыяць яму, мы наймалі, зыходзячы з чаканняў іншай эканамічнай рэальнасці, ніж мы маем сёння», — напісаў кіраўнік тэхнагіганта. Каб ажыццявіць тыя вялізныя магчымасці, якія прыхоўвае будучыня Google, трэба ўмець рабіць складаны выбар у адпаведнасці з прыярытэтамі кампаніі, працягнуў Пічаі. Рашэнні пра звальненні прымаліся ў выніку комплекснай пераацэнкі бізнэсу. Яны закрануць усю Alphabet — матчыну кампанію Google. Яшчэ ў канцы 2022 супрацоўнікі Google хваляваліся з-за магчымых звальненняў (атрымліваецца, не дарма) и нават рабілі мемы пра гэта — паглядзіце. Читать по-русски.