Кампанія звольніла супрацоўніка, бо не хацеў аддавацца «весялосці». Ён выйграў справу ў судзе
Вярхоўны суд Францыі стаў на бок супрацоўніка ў незвычайным пазове супраць экс-працадаўцы Cubik Partners. Кампанія звольніла мужчыну за тое, што ён не хацеў аддавацца «весялосці», як гэтага патрабавала карпаратыўная культура.
Пазоўнік сцвярджаў, што проста не хацеў удзельнічаць у семінарах і карпаратывах, якія суправаджаліся «празмерным ужываннем алкаголю» і «бязладнымі палавымі сувязямі». Кампанія, у сваю чаргу, казала, што звальненне аргументавана «прафесійнай некампетэнтнасцю», невыкананнем каштоўнасцей, а таксама тым, што мужчына меў зносіны з падначаленымі ў грубым тоне і не ўмеў прыслухоўвацца да пункту гледжання іншых.
Тым не менш, суд прызнаў, што рашэнне супярэчыць закону, а супрацоўнік мае права на свабоду самавыяўлення. Падкрэсліваецца, што адмова ад удзелу ў карпаратывах не можа быць падставай для звальнення.
Падрабязней.
Читать на русском.