Сацсетка, куды сыходзяць з твітара. АйЦіБарада — пра Mastodon і яе беларускі сервер
Mastodon — гэта сацыяльная сетка, якую называюць «аналагам Twitter». Але ў адрозненні ад яго гэта дэцэнтралізаваная платформа — яна складаецца з вузлоў, што ствараюць самі карыстальнікі. Усплёск папулярнасці сацсеткі ўзнік пасля навін пра куплю твітара Маскам — на 11 лістапада колькасць новых юзераў платформы склала 700 тысяч чалавек.
Пагутарылі пра Mastodon з блогерам АйЦіБарадой, які распачаў пераклад сацсеткі на беларускую мову. Чым Mastodon лепшы за твітар, на каго падпісацца на беларускім серверы, як можна дапамагчы з перакладам інтэрфейсу і не толькі.
«Тут можна рэдагаваць пасты ды ставіць любыя эмоджы ў якасці птушак каля нікнэйма! Ну і што ты скажаш на гэта, Ілан?», — дадае АйЦіБарада.
Чытаць.