Як айцішнікі ставяцца да беларускай мовы? Вынікі анкеты dev.byУ анкетаванні ўзялі ўдзел 2275 нашых чытачоў. 52% з іх жывуць у Беларусі.
Толькі 15% рэспандэнтаў заўжды размаўляюць ці хаця б пішуць у сацсетках па-беларуску. Пры гэтым 51,1% спрабуюць або хочуць часцей гаварыць па-беларуску, а 31% ніколі не выкарыстоўваюць беларускай мовы.
Сярод прычын, якія замінаюць выкарыстоўваць беларускую мову рэгулярна, называюць адсутнасць беларускамоўнага асяроддзя ды боязь рабіць памылкі і выглядаць непісьменным. А яшчэ — страх рэпрэсій і недахоп прафесійных тэрмінаў.
Што датычна вобразу будучыні, то 68%+ удзельнікаў анкеты памяняла сваё стаўленне да беларускай мовы ў лепшы бок праз падзеі апошніх гадоў. А больш за 80% хочуць, каб у Беларусі іх атачала больш кантэнту на нацыянальнай мове.
Падрабязней.
Читать на русском языке.