Магчымасць бясплатна паглядзець ленты міжнароднага кінафестывалю
«Паўночнае ззянне» — фестываль кіно Паўночных ды Балтыйскіх краін. У гэтым годзе ён адбудзецца з 20 па 30 лістапада. Арганізатары ўжо абвясцілі праграму: у яе ўвайшлі 29 стужак, сярод якіх 15 фільмаў балтыйска-нардычнай праграмы, 3 фільмы — спецыяльнай украінскай праграмы «Ukraine mon amour», а таксама 11 фільмаў беларускай.
Упершыню ўсю праграму кінафэсту можна будзе паглядзець бясплатна анлайн. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на сайце. Кожны фільм будзе дасяжны 24 гадзіны па раскладзе. А 4 стужкі беларускай праграмы можна пабачыць нават афлайн — у кінатэатрах Вільні і Таліна.
Праграма і расклад — па спасылцы.