Як у БССР рэпрэсавалi тэхнароў — нават за інавацыі. Важны тэкст
Ахвярамі рэпрэсіўнай машыны СССР сталі сотні тысяч беларусаў, у тым ліку — тысячы навукоўцаў тэхнічных спецыяльнасцей. Пагутарылі з даследчыкам рэпрэсій савецкага часу, кандыдатам гістарычных навук Ігарам Кузняцовым, каб дазнацца больш пра лёсы прадстаўнікоў тэхнічнай інтэлігенцыі, што сталіся ахвярамі сталінскага рэжыму.
Зачыстка ў тыя часы рабілася «з вялікай перспектывай» — нават калі амаль ніякага супраціўлення ўладзе ўжо не было. Каб уявіць яе масштабы, дастаткова ведаць, што больш за палову навуковых супрацоўнікаў Акадэміі навук у той час прайшлі праз каток рэпрэсій.
Былі нават выпадкі, калі інжэнеры траплялі пад суд за вынаходніцтвы для паляпшэння працэсу вытворчасці. Такія эксперыменты ўспрымаліся як шкодніцтва і караліся 10 гадамі ў лагерах.
Спадзяемся, што гэты матэрыял стане пачаткам вялікай працы па вяртанні з небыцця імёнаў и лёсаў тых, каго сённяшнія беларускія айцішнікі могуць лічыць сваімі папярэднікамі.