Обложка канала

dev.by: главные ИТ-новости Беларуси

19232 @devby

dev.by — медиа об ИТ-индустрии в Беларуси и мире. В канале только главные события дня, недели и полезные ссылки.

dev.by: главные ИТ-новости Беларуси

4 года назад
Открыть в
«Хто, калі не я?». Як айцішнік перакладае на беларускую гульні, Psiphon і Ubuntu Golang back-end распрацоўшчык Аляксандр не мае профільнай лінгвістычнай адукацыі. Але ён адзін з тых, хто займаецца перакладамі ІТ-тэрміналогіі на беларускую мову. На першых курсах БДУIР ён нават быў сярод тых, хто перакладаў Telegram на беларускую, а зараз перакладае гульні, Ubuntu і розныя праграмы. «Samsung, Google і Microsoft зрабілі для беларускай ІТ-тэрміналогіі больш, чым усе дзяржаўныя інстанцыі разам узятыя», — кажа Аляксандр. Па словах айцішніка, часам добрыя пераклады гульняў на беларускую з’яўляюцца і знікаюць, як, напрыклад, у выпадку з World of Tanks. «Там быў прафесійны, вельмі добры беларускі пераклад, які ў выніку, на жаль, закрылі», — гаворыць хлопец. I заклікае ставіць беларускую мову інтэрфейсаў, каб у распрацоўшчыкаў было больш матывацыі яе падтрымліваць. Пра тое, навошта займацца перакладамі, гласарый Microsoft, як далучыцца да праекта і не толькі — па спасылцы.