Карысны бот для IТ-мігрантаў у Польшчы
Бот @belPolska_bot можа дапамагчы з тым, як зняць жытло, разабрацца з медыцынскай дапамогай, з дакументамі, якія патрэбны для легалізацыі ў Польшчы, і не толькі. Бот працуе на беларускай мове, яго стварыў беларус Дзіма Ягораў.
«Iнфармацыя ў боце адрозніваецца ад афіцыйных інструкцый тым, што калі я апісваю працэдуру — я шукаю жывога чалавека, а лепш 4-5, хто нядаўна прайшоў праз яе, і распытваю, якія падводныя камяні, што працуе не зусім так, як апісана на афіцыйным сайце. Гэта вопыт, які не нагугліш», — распавёў Ягораў каналу @dzikpic.