«Будзем сваёй музыкай дапамагаць беларусам не забывацца на тое, што яны беларусы». Як лідар Relikt і product owner Gismart будуе жыццё і студыю ў Варшаве
Пагутарылі з лідарам беларускага гурта Relikt Аляксандрам Дземідзенка пра выбар Варшавы як месца для рэлакацыі, пра тое, як праца робіць пераезд больш камфортным, і, канешне, пра легалізацыю ў Польшчы.
А таксама пра праект «Byli, Jość, Budziem», музычную студыю ў Варшаве ды ўжо запланаваны новы альбом, які Аляксандр называе «вельмі беларускім» і наогул лепшым у гісторыі гурта.