Обложка канала

dev.by: главные ИТ-новости Беларуси

19232 @devby

dev.by — медиа об ИТ-индустрии в Беларуси и мире. В канале только главные события дня, недели и полезные ссылки.

dev.by: главные ИТ-новости Беларуси

4 года назад
Открыть в
🧑‍🏫 Известный преподаватель астрономии и физики Виктор Малыщиц написал в фейсбуке о школьниках, которые лучше знают условия поступления в польские и российские вузы, чем в беларуские, а также поддержал профессора кафедры высшей математики БГУ — её увольняют. — Вучні на памяць ведаюць графік алімпіяд расійскага «Россотрудничества», ведаюць акалічнасці паступлення і навучання ў Польшчы, вучаць чэскую мову і пішуць матывацыйныя лісты ў амерыканскія вузы. Амаль ніхто з іх нават не задумваецца, каб застацца зараз тут. Мяне заўсёды крыху растройвала, што выпускнікі, якія добра ведаюць фізіку, чамусьці замест фізфака БДУ рвуцца ў маскоўскі МФТІ. Сам я скончыў фізфак 15 год таму і заўсёды ганарыўся сваім факультэтам і яго выкладчыкамі. Я быў вельмі рады, калі два гады таму адна мая вучаніца паступіла на наш фізфак. Але калі мы ўбачыліся праз пару месяцаў, то ў яе вачах нешта зусім не было энтузіязму. Я пачаў пералічваць тых выкладчыкаў, ад якіх сам быў у захапленні — аказалася, што з іх не засталося амаль нікога: 15 год моцна састарылі іх, прымусіўшы адправіцца на пенсію. Адной з тых нямногіх, каго я паспеў застаць, з’яўляецца Наталля Абрашына-Жадаева — прафесар і доктар навук. Яна бездакорна чытала нам некалькі матэматычных курсаў, і, без сумніваў, з’яўлялася адной з тых, на кім трымаецца і кім павінен ганарыцца факультэт.