🇵🇱Беларусы Шчэціна сабраліся, каб напісаць ліст галоўнаму пацуку ўсёй Беларусі
"Але, шчыра кажучы, марнаваць на яго час нікому не хацелася", — адзначаюць удзельнікі акцыі, — "Таму тэкст быў запазычаны ў Паліны Шаренда-Панасюк. Вядома, яна цяпер у турме, як і яшчэ больш за тысячу чалавек. Але мы спадзяемся, што ёй раскажуць, што яе зварот да галоўнага пацука — найбольш адпавядае таму, што мяркуюць беларусы: і тыя, хто вымушаны быў з'ехаць за мяжу, і тыя, хто застаўся ў Беларусі
А самой Паліне ды іншым палітзняволенным мы жадаем хуткага вызвалення.
Жыве Беларусь!"