У Змітра Вайцюшкевіча выйшаў новы альбом
Спасылкай на новы рэліз "Вецер", які музыкант запісаў разам з WZ-Orkiestra, Зміцер Вайцюшкевіч падзяліўся на сваёй старонцы ў сацсетках.
"Свабода, радзіма, каханне" — бадай, галоўныя кіты, на якіх стаіць гэта кружэлка. Тут і марш "25 сакавіка", і духапад’ёмная "Свабода", і рыфавая "Ты і я", і больш складаны сэнсава "Мадагаскар". Але ёсць у альбоме і трэкі больш рэфлексіўныя, больш набліжаныя да сучаснага моманту, калі барацьба — гэта не толькі адно адкрытае супрацьстаянне, але і сумневы, трывога, разгубленасць. Гаворка ідзе пра кампазіцыі "Ты дзе" і "Лепш разам" — хоць апошняя і больш простая, але яна дадае яшчэ адну краску ў adult поп-рок Вайцюшкевіча.
Баста!