21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў.
Размаўляйце на мове, чытайце на мове, і абавязкова павіншуйце тых зняволеных, з кім вы рэгулярна камунікуеце.
"Сёньня на пласе родная мова. Вырваць жывую належыць з вагню. Слова «кахаю» – слабае слова. Мужнае слова – абараню!".
Ларыса Геніюш.
З сямі гадзін раніцы па мінскім часе 20 лютага да сямі гадзін наступнага дня — новая ініцыятыва беларусаў свету — марафон «24 гадзіны беларускай мовы» — запрашае далучыцца да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адбудзецца 21 лютага.
Гутаркі, лекцыі, гульні, вольны мікрафон — самыя розныя фарматы анлайн сустрэч на беларускай прапануе праект volnajamova.online.