Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека Імон Гілмар выступіў з заклікам вызваліць Уладзіміра Мацкевіча"Філосаф і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч галадае на знак пратэсту супраць незаконнага затрымання па абвінавачанні ў "падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Асноўныя свабоды павінны быць забяспечаныя. Вызваліце Уладзіміра!", — гаворыцца ў заяве.
❗️Сёння філосаф Уладзімір Мацкевіч галадае 14-ты дзень — і трэці дзень, як ён адмовіўся ад вады.