4 лютага 1746 года нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка — генерал, ваенны інжэнер, ваенны лідар Рэчы Паспалітай, які стаў нацыянальным героем у Беларусі, Польшчы, Францыі і ЗША.
Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай супраць Расіі і Прусіі, а таксама ўдзельнік вайны за незалежнасць ЗША. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.