Адметнасьць
Гэй! Сінявокая мая, гэй!
Прастота знаёмага енку!
Грэй пяшчотаю, грэй!
Сэрца майго сукенку!
Гэй! Сіневокая, гэй!
Прастора свабоды дзядоў!
Адметнасьць імкнення людзей!
Адметнасьць яе змагароў!
Гэй, сіневокая, гэй!
Упэўненасць крокаў да мары!
Няспынна ляці да вачэй!
Гані надыходзячы хмары!
Гані надыходзячы сум!
Беларусаў адметнасьць нясе!
На плячах матылькоў сотні дум!
На плячах матылькоў моц ідзе!
Гэй, сіневокая, гэй!
Краіна пакутаю збіта!
Гані злыдняў рэшткі ідэй!
Пагоня не будзе забіта!
Гэй, Беларусь, гэй!
Чырвоны позірк на белым!
Спяшайся за праўдаю, вер!
Мэта народа - быць смелым!
Васілёк