З моманту развалу савецкага саюзу прайшло шмат часу. А у нас, у нашай краіне, нашае тэрыторыі, амаль нічога не змянілася! Тыя ж самыя чэкісты (дакладней, іх нашчадкі) ходзяць вальготна па вуліцах нашых гарадоў, хапаюць людзей, зьбіваюць, затрымліваюць, саджаюць...
Шмат маіх сяброў пакуль за вялікімі мурамі і кратамі. Там, дзе родных бачыш толькі раз на 4 месяца, ды й то, толькі калі дазволяць! Там, дзе цемра, холад, цэнзура, ціск, пачвары. Аднаму зь іх — Ілле Валавіку (ён таксама не прызнаны праваабаронцамі палітвязнем) у гэтых умовах даведзецца сядзець яшчэ 6 гадоў.
Хачу нагадаць ўсім неабыякавым людзям, што можна напісаць хоць пару словаў падтрымкі, нагадаць сьмелым хлопцам і дзяўчатам, што яны не забытыя, што пра іх памятаюць. Дададзім ім цёплых праменьчыкаў ў цемру, дзе яны зараз!