Обложка канала

Баста!

105975 @bnkbel

Протесты в Беларуси: новости, аналитика, прогнозы

Баста!

6 лет назад
Открыть в
25-га сакавіка можна лічыць дасягненнем

Па-першае, для ўладаў крытычна важна прадэманстраваць, што сітуацыя ў краіне вярнулася ў норму, што ўсё будзе, як і раней. Гэтая мэта была праваленая. І, як ні дзіўна, галоўнай прычынай таму сталі не самі беларусы, а тая паранойя, што ахапіла лукашэнкаўскі рэжым.

Як казаў паэт Наум Каржавін, «плюралізм у адной галаве — гэта шызафрэнія». Два меркаванні ў адной галаве, калі пратэстаў не было, але за іх затрыманыя сотні чалавек — шызафрэнія таксама.

Па-другое, дзеянням уладаў якраз добра пасуе канцэпцыя «эканамічнага супраціву». Колькі паліва спалілі войскі, якія перакідваліся ў Мінск? Колькі каштаваў пралёт (і не адзін) верталёта з відэатэхнікай над Мінскам? Колькі «сухпайкоў» выдалі вайскоўцам? Гэта ўсё — грошы. І грошы немаленькія. А чым больш марнуе грошай улада на сваю паранойю, тым менш у яе застаецца. А новыя грошы ёй ніхто не дае.

Так што наперадзе ва ўлады — нічога добрага. А што тычыцца свята, якое гэтым разам улада правесці не дазволіла… Справа ў тым, што ў народа апрыёры большы рэсурс, чым ва ўлады. І людзі могуць выходзіць на вуліцы калі заўгодна і калі захочуць. Не атрымалася сёння — выйдуць заўтра. Не заўтра — дык паслязаўтра. Не ў гэтыя выходныя, дык у наступныя. У любы час і ў любы момант.

Ці хопіць ва ўлады паліва, ці, дакладней, грошай на паліва, каб штотыдзень ганяць у Мінск БТРы? Вельмі сумніўна. Тым больш, што ўзяць грошы — ужо амаль няма дзе.

Сяргей Салаўёў, Новы Час