Лёсу няма - ёсць нашы мары,
Ёсць прадчуванне шчасця.
У барацьбе скідая злыя чары,
Гатовы мы жыццё пакласці.
Імклівы, моцны бег Пагоні,
На бой натхняе змагароў.
Адзначым сёлета Дзень Волі:
"Я выхаджу!" - за кроў братоў.
Дзеля чаго табе там быць?
Каб лёс Радзімы бараніць,
Каб смех дзіцячы не сціхаў,
І вецер вольных тут гуляў.
Каб слёзы маці больш не ліла,
Згубіўшы ўсе ад лапаў катаў.
Каханых не чакалі па за кратаў,
Якіх вар'ятаў зграя паланіла.
Вачэй блакітных васількі,
Крыніц празрыстыя вакенцы,
Брыльянтаў зорак аганькі...
Ластаўка нырныўшая ў сенцы...
Каб гэта бачыў ты заўжды,
Нас сёння судзяць на гады.
Уставай! Не спі, брат! Выхадзі!
Яна адна не здолее...Дапамагі!
Бабруйск перадае прывітанне ўсім вольным.
Аўтар: Irbis