Прыходзяць перамены
ў нашых сэрцах,
Спрыяльны час
яднацца нам усім,
Набыць багацце
ў простых нашых рэчах,
Каб не забыць
гісторыю зусім.
Ды гаварыць
на роднай нашай мове,
Любіць краіну нашу -
Беларусь!
Бо кожны з нас адметны,
адмысловы,
Такім народам
вельмі ганарусь!
Але, на жаль, уладу зараз мае
Хто чвэрць стагоддзя
мову зневажаў,
На нейкай там трасянцы
размаўляе,
Хто годнасць беларусаў
растаптаў!
Народ перажываў і не такое,
Бяда заўсёды сплочвала
ўсіх нас.
Мы будзем размаўляць
на роднай мове!
З'яднаемся,
спрыяльны зараз час!
Ды замацуем мы
вялікую каштоўнасць:
Цаніць культуру, мову,
родны кут!
У гэтым праяўляецца
духоўнасць,
Адзінства нацыі -
галоўны наш стату́т!
Зміцер Аляшкевіч