Напрыканцы 2019 годаБеларускі ПЭНпачаў весці маніторынг парушэнняў правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і культурных правоў у Беларусі. І зараз апублікаваў справаздачу.
"Калі мы браліся за гэтую працу, усведамляючы, што ніхто не вядзе такі ўлік і аналіз, мы меркавалі, што ва ўмовах «звыклай» беларускай рэальнасці ў кантэксце сферы культуры гэты маніторынг стане добрым падмуркам для таго, каб зрабіць парушэнні правоў чалавека бачнымі ў культурнай прасторы, вынесці на ўзровень абмеркавання ў прафесійным асяродку, грамадскім дыскурсе, зрабіць прадметам абмеркавання з дзяржаўнымі органамі для ўзаемадзеяння і выпраўлення сітуацыі. Але 2020 год унёс свае карэктывы і цяпер мы маем дакумент, які характарызуе становішча дзеячаў культуры і культурных арганізацый ў перыяд грамадска-палітычнага і прававога крызісаў".