Обложка канала

Баста!

105975 @bnkbel

Протесты в Беларуси: новости, аналитика, прогнозы

Баста!

6 лет назад
Открыть в
🇳🇴Сёння падчас акцыі ў падтрымку Беларусі ў Осла, арганізаванай беларускай суполкай у Нарвегіі РАЗАМ, парламенцкі прадстаўнік прадстаўнік Хрысцiанскай народнай партыi (KrF) і член Камітэта па замежных справах і абароне Geir Toskedal выступіў з заявай, што высунуў Святлану Цiханоўскую, Марыю Калеснiкаву і Вераніку Цапкалу на суісканне Нобелеўскай прэміі міру 2021 года.

"Яны заслугоўваюць высокай ацэнкі "за барацьбу за сумленныя выбары і натхненне для мірнай апазіцыі супраць нелегітымнага рэжыму ў Беларусі", гаворыцца ў абгрунтаванні намінацыі.

- Гэтыя тры жанчыны адыгралі асаблівую ролю ў барацьбе з таталітарным рэжымам у Беларусі. За гэта яны заслугоўваюць Нобелеўскую прэмію міру, - сказаў Гейр Тоскедал.