Обложка канала

Баста!

105975 @bnkbel

Протесты в Беларуси: новости, аналитика, прогнозы

Баста!

3 года назад
Открыть в
❗️СТРАТЫ Ў ПАЛКУ КАЛІНОЎСКАГА Батальён "Літвін" і батальён "Волат" панеслі страты. Загінула чацвёра нашых герояў. Мы знаходзімся на сувязі з роднымі і блізкімі загінуўшых. Пазыўныя і тым больш імёны ваяроў не выдаюцца ў мэтах бяспекі сваякоў. Полк Каліноўскага смуткуе з усім беларускім народам, які сутыкнуўся з чарговай ахвярай. З ахвярай у вайне за незалежнасць Украіны і Беларусі. Мы ніколі не забудзем нашых пабрацімаў і нягледзячы ні на што, мы працягваем шлях да перамогі над крывавай імперыяй. Рана ці позна, імёны загінуўшых з гонарам загучаць у роднай Беларусі! Загучаць яны ў назвах вуліц, у падручніках гісторыі і ў песнях роднага народа. УВАГА! Ніякую камунікацыю праз сетку " Viber " з роднымі і знаёмымі сваякоў мы НЕ ВЯДЗЕМ! Жыве Беларусь!