🇧🇪Беларусы Брусэлі заклікаюць прыходзіць з акцыямі салідарнасці с палітвязнямі да будынка Еўрапарламента
"На Цэнтральным вакзале Брусэлю беларусы заклікаюць бельгійцаў і гасцей ісці да Еўрапарламенту і Еўракамісыі і патрабаваць вызвалення беларускіх палітзняволеных, бо іх забіваюць у турмах.
Асабістыя санкцыі, незавочныя міжнародныя суды, набліжэнне судоў Гаагі, эмбарга супраць Кітаю - вось інструменты, якія ціснуць на мозгі дыктатарам - жыццё беларускай эліты за кратамі насамрэч у руках Еўропы таксама. Жыве!", — заклікае беларуская актывістка і сябра беларускай дыяспары Бельгіі Вольга Мікалайчык.