Обложка канала

Баста!

105975 @bnkbel

Протесты в Беларуси: новости, аналитика, прогнозы

Баста!

3 года назад
Открыть в
Музей вольнай Беларусі запрашае на II Летні агляд фільмаў «Пад супольным небам» Ён пачынаецца 12 ліпеня i будзе праходзіць па 6 верасня. Праект ладзіцца Centrum Myśli Jana Pawła II ва ўнутраным дворыку – Мастацкай Камянiцы – на Foksal 11 кожную сераду з 20:00. На паказах пад адрытым небам будзе прадстаўлена 15 найбольш цікавых фільмаў апошніх гадоў з Украіны, Беларусі, Грузіі і Індыі – мастацкіх і дакументальных, доўга- і кароткаметражных, якія ствараюць сучасную сацыяльна-культурную карціну краін, з якіх прыехалі варшаўскія эмігранты, што паказваюць прычыны і наступствы пакідання сваіх дамоў. Кожны паказ будзе суправаджацца размовай з запрошанымі гасцямі, экспертамі з розных сфер. Сярод іх будуць падарожнікі, журналісты, аўтары кніг і кінематографы, якія арыентуюцца ў прадстаўленых з’явах і іх кантэкстах не толькі з тэлеэкрану, але з уласнага – прафесійнага ці асабістага – вопыту і зацікаўленасцяў. Будуць паказаны фільмы беларускіх рэжысёраў: 2 жніўня «Калі кветкі не маўчыць» Андрэя Куцілы (2021) і «Галасы» DocWave (2021). 6 верасня «У прамым эфіры» Мары Тамковіч (2022) і «Апошняе лета» Ігара Чышчэні (2022). Больш падрабязна пра праграму і іншыя кінастужкі можна даведацца тут. Калі: Кожную сераду ў 20.00 з 12 ліпеня па 6 верасня. Дзе: ul. Foksal 11, Warszawa. Вольны ўваход.