9 ліпеня 1906 года ва ўрочышчы Прыстанька каля вёскі Мікалаеўшчына адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў, які арганізаваў Якуб Колас
Вядома, з пункту гледжання расійскай царскай адміністрацыі, з'езды быў нелегальны, а з 9 на 10 ліпеня ўсіх удзельнікаў арыштавалі. Адным з пунктаў зʼезду было пашырэнне асветы і беларускай мовы, — піша Historyja.
Тэмы гэтыя вельмі актуальныя па сённяшні дзень. Сам класік з 1908 па 1911 год адсядзеў у менскай вязніцы, дзе ён пачаў пісаць паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка".