Обложка канала

Баста!

105975 @bnkbel

Протесты в Беларуси: новости, аналитика, прогнозы

Баста!

3 года назад
Открыть в
За рэгістрацыю ў «плане Перамога» мінчука асудзілі на чатыры гады калоніі У Мінскім гарадскім судзілішчы 12 чэрвеня быў асуджаны культурніцкі актывіст Андрэй Прымака. Яго абвінавацілі паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх), арт. 361-1 КК (стварэнне ці ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні). Справу разглядаў суддзя Яўген Пісарэвіч. Андрэя затрымалі 12 студзеня, пазней яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля якіх на волю ён ужо не выйшаў.