Сёння - 500 дзён, як пачалася вайна ва Украіне
Гэтыя 500 дзён прынеслі шмат пакут украінскаму народу. Гэта сапраўдная Вялікая Айчынная Вайна фактычна з 2014.
Гэтыя 500 дзён прынеслі шмат пакут нам. Мы ніколі не адчувалі сябе бруднымі здраднікамі і падтрымшчыкамі агрэсараў. Пакуты гэтыя невыносныя!
Гэтыя 500 дзён прынеслі шмат новага агрэсарам. Плаціць ім прыйдзецца вякі. Расея фіналізуюе тое зло, што стварала дзесяцігоддзямі, але па-майстэрску ілгала пра эфімернае славянскае братэрства.
Днямі парламентская асамблея АБСЕ афіцыйна назвала РФ краінай-спонсарам тэрарызму. Гэта за напад, за Бучу, за Ірпень, за абстрэлы мірнага насельніцтва, за плаціну, за ўсё, што натварылі.
Як справядліва і страшна. Краіна, якая перамагла гітлераўскі фашызм, скацілася до такога жудаснага злачынства.
Хто не пакаяўся ў грахах - у грахах і патоне.
#мнения_читателей