🇧🇪 Акцыя салідарнасці ў Бельгіі
У Антвэрпене прайшла літургія ў беларускай грэка-каталіцкай царкве, дзе ўсталяваны крыж памяці. Памаліліся за душу Вітольда Ашурка і Мікалая Клімовіча, а таксама за тых, хто сёння ўсё яшчэ ў засценках рэжыму.
У Брусэлі адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.
Беларусы Бельгіі напісалі лісты тым, хто адбывае незаконнае пакаранне і зачытвалі адказы, якія атрымлівалі ад палітвязняў.
Жыве Беларусь🤍❤️🤍