Обложка канала

Баста!

105975 @bnkbel

Протесты в Беларуси: новости, аналитика, прогнозы

Баста!

3 года назад
Открыть в
«Не да законаў» Сёння ў суседняй Польшчы і Літве святкуюць Дзень Канстытуцыі. Да свята людзі вывешваюць са сваіх кватэр і дамоў нацыянальныя сцягі. Для іх гэты дзень - не проста дадатковы непрацоўны дзень, у які можна на лецішчы пакорпацца на агародзе. Для іх гэта маштабнае, важнае дзяржаўнае свята. З цікавасцю турысткі залезла ў вікіпедыю паглядзець, у якім жа годзе яны прынялі сваю канстытуцыю. І адказ мяне шакаваў. Гэта ж і наша канстытуцыя! З траўня 1791 была прынятая канстытуцыя Рэчы Паспалітай - першая ў Еўропе і другая ў свеце! З гэтага часу прыняты закон, які мяняе форму кіравання з абмежаванай манархіі на канстытуцыйную манархію. За камуністамі ў Польшчы свята было забароненае, яго святкавалі нелегальна. Цяпер гэтае свята ператварылася ў вялікія вакацыі, на дзяржаўным узроўні ладзяцца святкаванні, гулянні. Свята адзначаецца і ў Літве. Дык чаму ж не святкуюць беларусы? На той час Беларусь таксама была часткай Рэчы Паспалітай. Таму гэта і нашае свята, якое мы адрынулі, адкінулі, забыліся. Праз сваю нядальнабачнасць думалі і верылі, што галоўнае «пад’еў і ў хлеў». Вось і маем цяпер тое, што маем. Калі для ашалелага дыктатара асноўным прынцыпам панавання стала фраза «не да законаў». Пацікавілася ў сваіх знаёмых, калі ж у Беларусі дзень канстытуцыі, толькі некалькі сяброў назвалі мне дакладную дату, а большасць здзіўлялася і перапытвала: «А няўжо ў нас ёсць такое свята?». Пералічвалі мне спіс дзяржаўных свят, у якім дня канстытуцыі сапраўды няма. Сёння Дзень Канстытуцыі ў Беларусі «адзначаецца» 15 сакавіка, а сам Асноўны збор законаў быў прыняты ў 1994 годзе. За час панавання дыктатуры канстытуцыю мянялі пад патрэбы дыктатара ў 1996, 2004 і 2022 годзе. Для мяне Свята Канстытуцыі – гэта такі маркер менталітэту беларусаў. Сёння Польшча і Літва – разам адзначаюць найважнейшае дзяржаўнае свята, і з’яўляюцца часткай Еўрапейскай сям’і. Думаю, што як толькі беларусы змогуць вырвацца з-пад ярма дыктатуры, то далучацца ў святкаванні Дня Канстытуцыі да Польшчы і Літвы. Бо нарэшце зразумеюць – што перадусім у жыцці – Закон, дзяржаўны і Божы. #мнения_читателей