Кнігу "Алесь Бяляцкі"можна замовіць на Allegro з 26 краін Еўропы
Яна была надрукаваная ў выдавецтве "Полацкія лабірынты" якраз перад цырымоніяй уручэння Нобелеўскай прэміі міру 10 снежня 2022 года.
Кніга паказвае зараджэньне і станаўленьне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганьне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасьць, — паведамляецца ў анонсе.
У выданьні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама зьмяшчае выказваньні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог зь ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасьць сказаць яму "дзякуй".