🇵🇱Беларусы Шчэціна распавялі, як зладзілі акцыю з нагоды Дня жанчын
"Для ўсіх сьвядомых беларусаў 8 сакавіка — гэта не проста Жаночы дзень, а дата, у якую мы прыпамінаем тых жанчын, якія зараз знаходзяцца ў няволі ў беларускіх турмах.
Трымайцеся, даражэнькія, мы вас любім і абдымаем! І дзякуй вам за сапраўдную жаночую нязломнасць, за вашыя прынцыпы і ідэалы. Нават за кратамі вы натхняеце ўсіх на барацьбу, бо гледзячы на вас мы разумеем: нельга паддавацца і апускаць рукі. Мы пераможам!", — пішуць удзельнікі акцыі.