Обложка канала

Баста!

105975 @bnkbel

Протесты в Беларуси: новости, аналитика, прогнозы

Баста!

3 года назад
Открыть в
Класна саджаць людзей за "распальваньне розьні", а самім раўсьці з экрану: "Пшэкі, ляхі, гніды, мразі!". Класна выступаць за “традыцыйныя каштоўнасьці” (нармальная сям’я, тата, мама, а ня тое, што ў гэтых Гейропах), і мець пры гэтым (пры жывой жонцы!) шэраг фаварытак і дзяцей ад іх. Класна казаць, што мы супраць вайны, бо паглядзіце, як мы пацярпелі ў Другую сусьветную, а самім усяляк дапамагаць акупацыі суседняе дзяржавы. Класна заклікаць: “Вяртайцеся, мы ўсё даруем!”, а тых, хто вярнуўся, саджаць на пару годзікаў таму, што “усіх знойдзем, усе будуць пакараныя”. І гэта можна працягваць бясконца. Але палітыкай падвоеных стандартаў займаюцца, безумоўна, Злучаныя Штаты й Эўразьвяз. Лявон Вольскі