Вайна, што пачыналася з мэтамі прыпыніць прасоўванне НАТО на ўсход і спыніць дыскрымінацыю рабсеян, прывяла па выніку да яшчэ большага ўмацавання альянсу ў рэгіёне і да яшчэ большай нянавісці да расеянства ва ўсім свеце.
Можна было б парадавацца лузэрству саўковых дзядоў ва ўладах расеі і акупаванай Беларусі, але занадта дарагой цаной дастаецца нам іх параза. Сядзелі б лепей яны далей у сваіх свінарніках ды верай ва ўласную непераможнасць і вялікасць, ды не было б і з нашага боку ні Бучы ні Марыупаля.
Але яны ёсць. І лепшыя нашыя людзі ў чарговы раз ўходзяць праз маскавіцкае барбарства. І ў гэты - усё будзе па-іншаму. У гэты раз ні акупанты ні іх падсвінкі не змогуць пазбегнуць адказнасці. Бо асатанелі ад беспакаранасці. У гэты раз яны мусяць добра запомніць, што рана ці позна за кожнае злачынства прыходзіць расплата.
#Мнение_читателей