Обложка канала

Баста!

105975 @bnkbel

Протесты в Беларуси: новости, аналитика, прогнозы

Баста!

3 года назад
Открыть в
"Калі ты беларус — любі" Вольга Севярынец выклала на сваёй старонцы ў Фэйсбук верш, які даслаў з-за кратаў, асуджаны на сем гадоў зняволення лідэр беларуская апазіцыі Павал Севярынец. Беларуская — мова любові. Ненавідзець — ня ў нашай крыві. Бо сказана ў нашае мове: «Пачынаецца ўсё з любві». Беларуская — мова любові. Толькі сэрцам магчыма пачуць: Тут крыніцы бруяць у размове І над кветкамі пчолы гудуць. Беларуская — мова любові, І, каб бліжні бяз клопату жыў, Мы і родным у шчасці адмовім, І сябе аддадзім на крыжы. Беларуская — мова любові. Гэтай мовы ў нас не адняць: Мы і храмы, і замкі адновім, Каб маліцца, спяваць і кахаць! Беларуская — мова любові, І калі ты яе збярог, Нават у адзінюткім слове Цябе ў вусны цалуе Бог. Беларуская — мова любові: Хрысціянаў з усіх краёў У Самім Хрысце як аснове Беларусь яднае наноў. Адгукнецца ў Менску і Шклове: «Не хлусі. Не крадзі. Не забі...» Беларуская — мова любові. Калі ты беларус — любі. 📨Падтрымайце яго лістамі: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8