"Які дурны выйшаў дуэт, кракадзіла і таракана"
"Вось ігнаруем мы звычайна пацучыную валтузню, але ж апасля апошняй мемнай вандроўкі шпіца і яго вусатага гаспадара - не стрымаліся", — піша чытач.
"Можам павіншаваць луку з набыццём новага сябра з Зімбабвэ. З маляўнічай біяграфіяй, дарэчы. Эмерсан мнангагва, таксама вядомы як "кракадзіл", мае даўнюю рэпутацыю забойцы і крывасмока. Які дурны выйшаў дуэт, кракадзіла і таракана.
Два дыктатары маюць немала тэм для размовы, бо ў іх так шмат агульнага! Забойствы, збіццё ўласнага народа, крывавыя грошы, нелегальны бізнэс. Яны могуць абмеркаваць цяжкае жыццё ў вечным страху страты ўлады.
Выдатнай тэмай будзе таксама маючая адбыцца турма і суд у Гаазе... Ці, о! Спосабы самагубства? (Дарэчы, для ўсіх дыктатараў актуальна, спадар пуцін, звярніце ўвагу!). Увогуле, паўзучыя знайшлі адзін аднаго.
Абодвух чакае незайздросны канец.
Аднак з імі зразумела. Але дыктатары не існуюць сам-адзін, дыктатура - гэта заўсёды пра асяроддзе і вернасць гэтага асяроддзя. І вось тут цікавей.
Людзі, якія паставілі ўсё на карту дыктатара, часта забываюцца: карта дыктатара - падманка, бо за гэтай, здавалася б, сілай, стаіць звычайны смяротны чалавек. І той, хто яго выбірае, напрыканцы застанецца ў дурнях.
Памагатым здаецца, што гаспадар дзеліцца сваёй уладай, дае ім непераможнасць, усёдазволенасць... Вымушаныя расчараваць пацукоў (і беларускіх, і зімбабвійскіх).
Крывасмокі не адрозніваюцца сумленнасцю, і дзеля сябе спакойна здрадзяць ўсім сваім "красаўцам".
Прывітанне дурням, якія паставілі на старых дыктатараў! А народу Зімбабвэ мы жадаем сіл і мужнасці. І Зімбабвэ, і Беларусь, будуць вольныя!
Свабоду народам!
Жыве Беларусь!".