"Пад час вайны мы часта забываем пра тое, што не менш за людзей страждают жывёлы", — піша беларускі дабраахвотнік Яўген Жураўскі.
"За часы вайны я бачыў вельмі шмат кінутых жывёл, якія разгубленыя ходзяць па разбураных гарадах. Яны прыбіваюцца да вайсковых мінавіта таму, што не могуць жыць без людзей, якія ў гэтыя цяжкія часы проста кінулі іх як непатрэбны рэчы і збеглі.
Нядаўна да нас на пазіцыю прыйшла кантужаная аўчарка. Калісьці вялікі і прыгожы пес пераўтварыўся ў схуднелага баязліўца з пустымі вачамі, які проста ходзіць па дварах у пошуках ежы і людзей, да якіх можна прыбіцца.
Саман сумнае ў гэтай гісторыі тое, што мы нічым не маглі яму дапамагчы. Псу небяспечна заставацца з намі, як і для нас небяспечна яго жыццё побач. Нават проста даць яму паесці ўжо рызыка для нас і яго".