Жонка Алеся Бяляцкага распавяла пра яго рэакцыю на Нобелеўскую прэмію міра
Наталля Пінчук упершыню за амаль паўтара года сустрэлася з Алесем Бяляцкім у СІЗА:
"На спатканні бачна было, што для яго гэта таксама была вельмі нечаканая, але радасная навіна, і ён да гэтага часу не можа прыйсці ў сябе. Ён моцна ўражаны", — цытуе словы Наталлі праваабарончы цэнтр "Вясна".
Алесь Бяляцкі выглядае спакойным, але, па назіраннях жонкі, яго здароўе пагоршылася.