На пытанні «Белорусы и рынок» адказаў кандыдат гістарычных навук, экскурсавод, кіраўнік РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў» Сяргей БУСЬКО.
— Сяргей, як на турызм паўплывалі пандэмія і ўнутрыпалітычны крызіс, як выжывала сфера?
— 2019 год — гэта такі класічны момант, калі можна казаць пра пікавыя дасягненні папярэдняга перыяду, зафіксаваць іх. Зразумела, што гэты год быў з найлепшых па паказчыках. У краіну з ахвотай ехалі прадстаўнікі розных краін, развіваліся розныя напрамкі цікавасці і г. д. Пандэмія 2020 года абмежавала ў першую чаргу плынь замежных турыстаў, якія страцілі магчымасць прыехаць сюды, — у такіх абставінах паспяхова працаваць было цяжка. Пацярпелі тыя з нас, хто быў арыентаваны менавіта на замежнага турыста — крыніца працы і прыбытку гідаў-перакладчыкаў проста знікла. Ды і для тых, хто працаваў з расійскімі турыстамі, узніклі цяжкасці, бо ў РФ таксама былі ўведзеныя кавідныя абмежаванні. Працяг тут.