📢 Паважанае спадарства, вітаем вас ад імя Паспалітага рушэньня.
Наша арганізацыя – гэта незалежнае, добраахвотнае аб’яднаньне беларусаў, якія праз вайсковую, фізычную і тэарэтычную падрыхтоўку імкнуцца да абароны незалежнасьці Беларусі, аднаўленьня законнасьці на яе тэрыторыі і адраджэньня беларускіх ваярскіх і нацыянальных традыцый.
У цяжкія для Беларусі часы мы зноў адраджаем слаўную традыцыю Паспалітага рушэньня, каб абараніць родны край. На сёньняшні момант створаныя наступныя адзьдзяленьні: Варшаўская, Беластоцкая, Уроцлаўская, Гданьская, Лодзкая і Познаньская харугвы ў Польшчы, а таксама Віленская і Ковенская харугвы ў Летуве. У рамках дзейнасьці Паспалітага рушэньня, пад кіраўніцтвам дасьведчаных інструктараў, праводзіцца інтэнсіўнае навучаньне ўдзельнікаў па фізічных і тэарэтычных дысцыплінах.
📋 Усю інфармацыю пра Паспалітае рушэньне вы зможаце знайсьці на сайце і ў сацсетках арганізацыі:
📌 rushennie.org
📌 t.me/rushennie
📌 instagram.com/rushennie
📌 youtube.com/@rushennie