Обложка канала

Беларусь (Официальный канал)

3567 @belarus

Официальный канал Telegram Беларуси.

Беларусь (Официальный канал)

4 года назад
Открыть в
Сёння — роўна два гады з моманту трагічнай пагібелі Рамана Бандарэнкі, мастака і жыхара Плошчы Перамен. 11 лістапада ён выйшаў у двор сваёй хаты, дзе «неабыякавыя грамадзяне» зрэзалі бела-чырвона-белыя стужкі. Пасля гэтага яго збілі і зацягнулі ў бус, а 12 чысла ён памёр у шпіталі. Нягледзячы на заявы ўладаў пра тое, што Раман быў п'яны, у яго крыві было нуль праміле алкаголю — журналістка Кацярына Андрэева, якая апублікавала гэту інфармацыю, атрымала за гэта паўгады турмы, а лекар Арцём Сарокін — два гады. Вінаватых у пагібелі Рамана не нашлі дагэтуль, расследаванне было прыпынена. Святара Уладзіслава Багамольнікава, які праводзіў паніхіду па Раману, затрымалі ў верасні, і ён дагэтуль на сутках. Беларусы са ўсяго свету правялі акцыю ў памяць Рамана Бандарэнкі: «Дыяспары беларусаў па ўсім свеце нагадваюць сення, што мы ніколі не павінныя забыцца на смерць Рамана і не маем права супакоіцца, пакуль яго забойцы не будуць пакараныя справядлівым судом».