197 100 еўра ўжо пераведзена палітзняволеным і іх сем’ям
Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета працягвае інфармаваць пра размеркаванне сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно»
Арганізацыі і фонды ўжо перавялі палітзняволеным і іх сем'ям 197 100 еўра. Дапамогу атрымалі па 232 заяўках.
Для дапамогі палітзняволеным у арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 248 400 еўра з 545 740,22 еўра (агульнай сумы, якая засталася пасля аплаты камісіі). Яшчэ каля 12 000 еўра пакуль захоўваецца ў крыптавалюце.
У якія арганізацыі і колькі сродкаў пераведзена на гэты момант?
▪️Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 14 000 еўра ▪️Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 18 000 еўра ▪️Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 15 000 еўра ▪️Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 20 000 еўра ▪️Беларуская Рада культуры — 9 500 еўра ▪️Ініцыятыва BY_help — 46 900 еўра ▪️Анархічны чорны крыж — Беларусь — 20 000 еўра ▪️Фонд Беларускай салідарнасці BYSOL — 100 000 еўра ▪️Медыяпраект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» — 5 000 еўра