Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

3 года назад
Открыть в
Вынікі першага пасяджэння Назіральнай рады па пытанні размеркавання сродкаў, сабраных падчас анлайн-марафону салідарнасці ▪️Назіральная рада заслухала выступленні 13 фондаў, арганізацый, ініцыятыў, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх сем'ям, пазнаёмілася з заяўленымі патрэбамі на дадзены момант. ▪️Падчас марафону было сабрана 574 617 еўра — і гэта перавысіла мэту, якая была вызначана арганізатарамі, таму было прынята рашэнне размеркаваць суму ў два этапы, каб уключаныя ў працэс рэалізацыі грошай фонды маглі бяспечна размеркаваць і даставіць сродкі таму, хто ў гэтым мае патрэбу. ▪️У найбліжэйшы час будзе выдзелена палова сумы, якую фонды, арганізацыі, ініцыятывы рэалізуюць на працягу двух месяцаў, пасля чаго зробяць справаздачу Назіральнай радзе. ▪️Пасля ацэнкі першага этапа другая частка данатаў таксама будзе размеркавана паміж фондамі, арганізацыямі, ініцыятывамі. Прынята рашэнне выпрацаваць дакладныя кірункі і крытэрыі дапамогі. Падзел сумы на роўныя долі ў дадзены момант немагчымы з-за спецыфікі працы з падтрымкай палітычных зняволеных і іх сем'яў. Таму было прапанавана вызначыць кірункі дапамогі, якія закрые кожны фонд. Гэта могуць быць медыцына, штрафы, перадачы, дапамога сем'ям, рэлакацыя і г.д. На наступнай сустрэчы Назіральная рада на падставе гэтых даных зможа прыняць прамежкавае ці канчатковае рашэнне аб размеркаванні сродкаў і механіцы справаздачы. ▪️У гэты момант фонды, ініцыятывы, арганізацыі апісваюць патрэбнасці, якія павінны быць закрыты ў першую чаргу. У склад Назіральнай рады ўвайшлі прадстаўнікі 8 беларускіх медыя: «Белсат», «Еўрарадыё», «Радыё Ўнэт», «Зеркало», «KYKY», «Маланка», «Мая Краіна Беларусь», «Reform». @CabinetBelarus