У Мінску сёння пачалі судзіць спявачку Патрыцыю Свіціну
У 2020 годзе яна публічна адмовілася атрымліваць «прэзідэнцкую» стыпендыю з-за гвалту «сілавікоў» над беларусамi.
Дзяўчыну затрымалі ў траўні гэтага года і зараз ёй пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі па «народным» артыкуле 342 – за «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак».
У сваім «пакаяльным відэа» Патрыцыя казала пра тое, што «ўдзельнічала ў акцыях пратэсту» і «блакавала рух», а таксама негатыўна выказвалася пра вайну ва Украіне і «распальвала варожасць і нянавісць паміж славянскімі народамі».
Відэа: «Радыё Свабода».