Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

3 года назад
Открыть в
Падтрымайце палітзняволеных Дар'ю і Ігара Лосікаў У Брэсцкім абласным судзе 19 студзеня суддзя Мікалай Грыгаровіч агучыў прысуд Дар‘і Лосік: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. На пытанне суда, як Дар'я ставіцца да ўсяго таго, што адбываецца, яна адказала: «Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям'ю, у тым ліку маю малую дачку». Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году. Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі. 💌Заклікаем падтрымаць Дар'б і Ігара лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: - ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Дар'і Аляксандраўне Лосік - ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ігар Аляксандравіч Лосік 💻 Напісаць анлайн