Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

3 года назад
Открыть в
Актывісту Сяргею Пантусу патрэбна дапамога За яго плячыма шматгадовая праца на карысць Беларусі і роднай Бярозаўкі. Разам з Вітольдам Ашуркам (які пазней быў забіты ў калоніі) яны ўдзельнічалі і ў палітычных кампаніях, вырашалі экалагічныя праблемы роднага горада і займаліся ўшанаваннем памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага. У канцы 2021 года пад пагрозай крымінальнага пераследу з палітычных прычынаў Сяргей быў вымушаны з'ехаць з Беларусі і апынуўся ў Беластоку. Там ён да апошняга часу працаваў на будоўлі. 19 чэрвеня яму стала блага на працы, ён страціў прытомнасць. У лякарні не адразу, але паставілі дыягназ – разрыў анеўрызмы судзінаў галаўнога мозга. Сяргею зрабілі некалькі аперацыяў і ўвялі на некалькі дзён у штучную кому. Цяпер Сяргей ачуняў, але цяпер яго чакае працяглае лекаванне і рэабілітацыя (мінімум паўгады). У гэты час ён не зможа працаваць і забяспечваць сябе. У каго ёсць магчымасць, можаце паўдзельнічаць у дабрачынным зборы на лекаванне і рэабілітацыю Сяргея. Падтрымаць Сяргея можна па гэтай спасылцы.