Обложка канала

Беларусь головного мозга

293518 @belamova

Белорусский блогер про последние новости

Беларусь головного мозга

3 года назад
Открыть в
Кроў на траве. Маргарыта Ляўчук прэзентавала фільм пра гвалт дзяржаўнай сімволікай Візуальны гвалт дзяржаўнай сімволікай — ці магчыма гэта? У сваім дакументальным фільме беларуская оперная спявачка, актрыса, актывістка і блогерка Маргарыта Ляўчук ладзіць сваё даследванне. https://www.youtube.com/watch?v=EcYX14-mM38 Яна распытвае дызайнераў, стылістку, урбаніста, а таксама былых палітзняволеных беларусаў, што не так з чырвона-зялёнымі спалучэннямі ў Беларусі. Разбіраецца ,чаму дыктатарскі рэжым выкарыстоўвае сімволіку як частку «прыгоннай ідэалогіі» і з якой прычыны гэта менавіта гвалт. У фільме закранаецца гісторыя чырвона-зялёнага сцяга, аспекты якой замоўчвае, альбо скажае прапаганда рэжыму, а таксама прыводзіцца гісторыя паходжання арнамента на беларускім сцягу. Аўтарка фільма распавядае пра лекаванне псіхалагічнай траўмы пры дапамозе гумару і творчасці. Прэм’ера фільма адбываецца проста зараз. Паглядзець можна тут.